“ХРЫСТОС НАРАДЖАЕЦЦА, КАБ АДНАВІЦЬ РАНЕЙ АДПАЛЫ ВОБРАЗ”
Перадкалядныя рэкалекцыі ў грэка-каталіцкіх парафіях Менска.
Ад мінулай нядзелі 20 снежня ў менскіх грэка-каталіцкіх парафіях праходзяць Перадкалядныя рэкалекцыі. Яны маюць характар сваеасаблівай духоўнай пілігрымкі. Рэкалекцыйныя разважанні ераманах Лявонцій (беларускі студыт з Рыму) кожны дзень праводзіць у іншым храме. Там жа служыцца Боская Літургія і ёсць нагода да святой Споведзі.
Агульная тэма рэкалекцыяў:
“Хрыстос нараджаецца, каб аднавіць раней адпалы вобраз”.
Праграма двух апошніх дзён рэкалекцыяў наступная:
АУТОРАК – 22 снежня 2009 г. (Парафія Сьвятога Духа)
гадз. 18:30 – ніжні храм “чырвонага касьцёла”
СЕРАДА – 23 снежня 2009 г. (Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі)
гадз. 18:30 – капліца ў Парафіяльным цэнтры па зав. Снежным, д. 7
* * *
Ніжэй фрагмент рэкалекцыйнага разважання а. Лявонція (Тумоўскага)
На літургіі Навячэрніцы Раства Хрыстовага перад намі ставіцца няпростае заданне, каб за пасярэдніцтвам нейкае дзесяткі чытанняў са Старога Запавету ўвайсці ў досвед богапазнання, прароцтва, малітвы і чакання многіх пакаленняў.
Гэта не столькі заданне аднаго дня, хай і вельмі важнага, колькі ўказанне на духоўны шлях, па якім мы павінны крочыць штодзённа.
“Каму больш дадзена, з таго больш і спытаюць” (Лк 12,48)– кажа ў Евангеллі Хрыстос.
Калі мы – дзеці Божыя, вучні Апосталаў, слухачы Прарокаў і сведкі пакутаў Мучанікаў, значыцца, мы павінны рэальна перажываць гэтую духоўную повязь, гэтае быццёвае карэнне ў якім наша сіла, нашае жыццё і надзея (ераманах Лявонцій).
Больш інфармацыі пра рэкалекцыі на сайце: www.svjazep.org