Выбарчыя камісіі баяцца галоснасці

11 красавіка 2014 17:29  |  Палітыка

Кампанія “Права выбару” падвяла вынікі свайго назірання на мясцовых выбарах па горадзе Мінску. Каардынатарамі і назіральнікамі абмеркаваны плюсы і мінусы кампаніі. Агучаны новыя прыёмы і метады атрымання жаданага працэнту яўкі і падтрымкі “правільных дэпутатаў”. Сярод гэтых прыёмаў наступныя:
1. З выбарчага кодэксу ціха прыбраны пункт пра неабходнасць апячатваць памяшканні са скрынямі.
 
2. Старшыні камісій, якія старанна правяраюцца аддзеламі кадраў райвыканкамаў, атрымалі дазвол кіраваць дзяжурнымі міліцыянтамі і ўвогуле рабіць на ўчастках што ім уздумаецца.
 
3. Замест выніковых пратаколаў па выніках галасавання на многіх участках вывешваліся безыменныя паперы з лічбамі, але без  роспісаў. Відавочна, члены камісій асцерагаюцца абнародаваць  заведамую “ліпу” са сваімі прозвішчамі.
 
4. Назіральнікаў, якія ажыццяўлялі кантроль за выбарчым працэсам, пачалі свядома правакаваць – каб пазбавіцца непажаданых сведкаў.
 
Усё гэта сведчыць пра далейшую дэградацыю інстытута дэмакратычных выбараў у краіне і пра страх уладаў за свае дзеянні.

Болей навін