Севярынец лічыць, што ёсць вялікая верагоднасць абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі
«Верагоднасць
выхаду на адзінага кандыдата ёсць, яна даволі высокая. Падзеі ва Украіне,
агрэсія з боку Расеі паказалі, наколькі ўсё сур’ёзна, што мы можам страціць
краіну, калі не будзем рэалізоўваць моцныя сцэнары», – заявіў БелаПАН
сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя»
(БХД), былы палітвязень Павал Севярынец.
Ён выступіў
ініцыятарам перамоўнага працэсу ў дэмакратычных сілах.
«Калі б я не
верыў у магчымасць абрання адзінага кандыдата, я б не браўся за гэтую справу»,
– заявіў Севярынец.
Палітык
перакананы: моцны сцэнар магчымы “толькі з адным лідэрам”. «Падчас
мясцовых выбараў мы ўбачылі, што правесці моцную кампанію магчыма толькі разам,
паасобку партыі і арганізацыі слабыя. Неабходныя намаганні ўсёй дэмакратычнай
супольнасці. Гэта падштурхне лідэраў да прыняцця адказных рашэнняў», – лічыць
Севярынец.