Запрашаем усіх на грамадскія слуханні па Курапатах
У Менскім раёне ў
аграгарадку Лясны 17 красавіка, чацвер, у будынку Дома культуры, размешчанага
па адрасе аг. Лясны, 2а, а 15-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя праекту забудовы
тэрыторыі “мемарыяльны комплекс “Курапаты” – МКАД – мясцовы
праезд – а/д Калодзішчы-Заслаўе – мяжа мемарыялу “Курапаты”.
Экспазіцыя
праекту праходзіць па адрасе аг. Лясны, 21 з 15 красавіка па 1 траўня з 8.00 да
17.00 у буднія і з 8.00 да 13.00 у суботу.
“Праект
прадугледжвае пабудову ў ахоўнай зоне мемарыялу “Курапаты”
аўтастаянак, альтанак і гэтак далей. Фактычна, улады такім чынам хочуць
зацвердзіць будаўніцтва “Бульбаш-холу”, які ўжо пабудаваны, і
адчыніць яго перад чэмпіянатам свету па хакеі. Шырокі ўдзел грамадства ў
слуханнях – гэта адзінае, што неяк можа паўплываць на будаўніцтва ў ахоўнай
зоне Курапатаў. Мы заклікаем усіх, каму баліць, прыйсці 17 красавіка і выказаць
свае думкі”, – адзначае каардынатар кампаніі “Пакаянне”
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Валерыя Чарнаморцава.
Прыехаць у
аграрадок Лясны можна наступным транспартам: аўтобусы 115Э (ад д/с
“Дружная”), 145С (д/с “Уруччы-2”), 113С (аўтавакзал
“Маскоўскі”), 143 і 206 (д/с Карбышава), маршрутнае таксі 1409 (ст.
м. “Плошча Якуба Коласа”) і 1151 (д/с “Дружная”).