Камітэт салідарнасці: спыніць пераслед салідарных з Украінай!
Беларускі Камітэт
салідарнасці з Украінай выступіў з патрабаваннем спыніць пераслед беларусаў,
салідарных з Украінай.
Заява Беларускага
камітэту салідарнасці з Украінай
Патрабуем спыніць
пераслед беларусаў, салідарных з Украінай!
Рэжым Лукашэнкі,
нягледзячы на сваю дэмагогiю адносна падзей ва Ўкраіне, яскрава засведчыў сваю
пазіцыю: салідарнасць з Украінай з боку беларускага народу ён фактычна лічыць
злосным правапарушэннем.
За акцыю
салідарнасці з Украінай у Менску 11 сакавіка гомельскі студэнт Станіслаў Була
быў адлічаны з універсітэту, прадпрымальнік Зміцер Карашкоў страціў працу.
Гарадзенскія
актывісты Уладзімір Хільмановіч, Віктар Сазонаў і Раман Юргель, якія
сфатаграфаваліся 25 сакавіка з жоўта-блакітнымі сцяжкамі, былі прыцягнутыя да
адміністратыўнай адказнасці.
Паэт Славамір
Адамовіч быў двойчы затрыманы ў Менску за жоўта-блакітную стужку салідарнасці.
Каардынатар
Беларскага камітэту салідарнасці з Украінай, сустаршыня аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Георгій
Дзмітрук і кіраўнік берасцейскай абласной арганізацыі БХД Зміцер Шурхай былі
затрыманыя пасля візіту ў консульства Ўкраіны. Іх трымалі ў Ленінскім
райаадзеле Берасця ўвесь дзень, беспадстаўна абвінавачвалі ў перавозцы наркотыкаў,
абшукалі машыну і сканфіскавалі дакуманты Камітэту салідарнасці.
На футбольным
матчы паміж “Дынама” (Менск) і “Шахцёрам” (Салігорск) былі
затрыманыя тры бларускія заўзятары, ініцыятары пераклічкі “Слава Украіне!
Героям слава!”.
Грамадзяніна
Беларусі Змітра Разановіча, затрыманага пасля ўдзелу ў кіеўскім Майдане,
перадалі спецслужбам Расеі і абвінавачваюць
тэрарызме.
Камітэт
салідарнасці з Украінай патрабуе спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў,
салідарных з Украінай.
Слава Ўкраіне!
Жыве Беларусь!