Сябры БХД: праект забудовы Курапатаў – злачынны

18 красавіка 2014 19:40  |  Палітыка

У Менскім раёне ў
аграгарадку Лясны 17 красавіка адбылося грамадскае амеркаванне праекту забудовы
тэрыторыі “мемарыяльны комплекс “Курапаты” – МКАД – мясцовы
праезд – а/д Калодзішчы-Заслаўе – мяжа мемарыялу “Курапаты”.

 

У абмеркаванні
ўдзельнічалі сябры БХД – каардынатар кампаніі “Пакаянне” Валерыя
Чарнаморцава і прамоўца аргкамітэту ў Бараўлянах Павал Пракаповіч, шматлікія
грамадскія і палітычныя дзеячы, журналісты. І гэта нягледзячы на тое, што ўлады
ўсяляк стараліся замоўчваць інфармацыю пра абмеркаване.

 

Як адзначыў Павал
Пракаповіч, прапанаваны праект знаходзіцца па-за межамі закону, бо на тэрыторыі
мемарыялу “Курапаты” ўжо пабудаваныя пэўныя будынкі і было прадпісанне
пракуратуры аб зносе чатырох з іх. “Абмеркаванне праводзяць, каб
легалізаваць будынкі, пабудаваныя ў разрэз з папярэднімі пастановамі – гатэль,
лазню, рэстарацыю і гэтак далей”, – паведаміў ён.

 

На яго думку, абмеркаванні праводзяцца для галачкі,
каб як мага хутчэй і цішэй легалізаваць пабудаваныя будынкі. “Чыноўнікі
самі заявілі, што ёсць “інвестыцыйны ціск”, зацікаўленыя асобы, якім
патрэбныя земля і будынкі”, – падкрэсліў Павал Пракаповіч.

 

“Абмеркаванне
і праект – незаконныя, злачынныя, бо маюць мэтай легалізаваць злачынную
забудову ў ахоўнай зоне Курапатаў. інтарэсы купкі чыноўнікаў і інвестараў стаяць
вышэй за памяць сотняў тысяч загінулых беларусаў”, – заявіў ён.

Болей навін