Са святам Уваскрасення Хрыста!

19 красавіка 2014 17:39  |  Галоўныя навіны

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя шчыра віншуе ўсіх хрысціянскіх вернікаў
Беларусі са святам Уваскрасення Хрыста!

 

Свята Вялікадня
нездарма лічыцца найважнейшым хрысціянскім святам, “бо так палюбіў Бог
свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не
загінуў, але меў жыццё вечнае”.

 

Дзякуючы збаўчай
смерці на крыжы Ісуса Хрыста, смерць і грэх, якія прыйшлі ў свет праз
непаслухмянства нашых прабацькоў Адама і Евы, былі пераможаныя, а ўсе людзі
атрымалі надзею на збаўленне. На жаль, і сёння нават многія з тых, хто называе
сябе хрысціянамі, у сваім жыцці далёкія ад таго, чаму вучыў і да чаго заклікаў
Хрыстос.

 

Шаноўныя браты і
сёстры, жадаем усім нам быць падобнымі не да натоўпу, які патрабаваў ўкрыжавання
Хрыста, а да тых верных, хто ахвяраваў свае жыцці за Яго. Жадаем усім нам не
толькі на словах, але і на справах быць хрысціянамі і сваёй малітвай, сваімі
дзеяннямі перамагаць зло гэтага свету і быць прыкладам для іншых.

 

Хрыстос Уваскрос!
Сапраўды Ўваскрос!

Болей навін