У суботу ў Менску пройдзе Чарнобыльскі шлях

23 красавіка 2014 17:42  |  Галоўныя навіны

У суботу, 26
красавіка, у 28-ю гадавіну Чарнобыльскай трагедыі ў Менску пройдзе традыцыйная
акцыя ўшанаванне памяці ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і падтрымкі
пацярпелых – “Чарнобыльскі шлях”.

 

Гарвыканкам
дазволіў правядзенне “Чарнобыльскага шляху” ў звыклым апошнім часам
фармаце: збор удзельнікаў з 16.00 да 16.30 каля кінатэатра “Кастрычнік”,
шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў,
правядзенне ў парку мітынгу з 17.30 да 18.30.

 

Запрашаем узяць
удзел у акцыі!

Болей навін