Пленэр памяці Яна Паўла ІІ арганізоўваецца ў мінскім батанічным садзе
27 красавіка у ЦНУ Цэнтральным батанічным садзе НА Беларусі ў Мінску з 15.00 да 19.00 наведвальнікаў чакае творчае мерапрыемства – «Мастацкі пленэр памяці Яна Паўла ІІ».
Пленэр праводзіцца для ўсіх жадаючых мастакоў і немастакоў, розных узростаў і зацікаўленасцей.
Асабліва вітаецца ўдзел сем’ямі альбо сяброўскімі групкамі – сумесная творчая праца.
Для ўдзелу патрэбна набыць уваходны білет у батанічны сад і прайсці да экспазіцыйнай аранжарэі, ля якой будзе праводзіцца рэгістрацыя ўдзельнікаў.
З сабою трэба мець працоўны матэрыял: паперы, фарбы, пэндзлі, алоўкі і інш.
Пасля таго, як праца будзе скончана, зноў звярнуцца да валанцёраў, якія будуць збіраць працы і паступова фармаваць выставу (таксама каля аранжарэі).
Творчыя працы застануцца ў арганізатараў для падрыхтоўкі кнігі, якая будзе падорана кожнаму ўдзельніку мерапрыемства пасля выдання.
Апрача малюнкаў прымаюцца і іншыя віды творчасці, напрыклад, вершы ці разважанні ўдзельнікаў, лепшыя з якіх таксама ўвойдуць у кнігу.
Вітаецца ўдзел музыкаў ці музычных гуртоў, якія змогуць дзяліцца сваёй творчасцю ў ваколіцах аранжарэі.
З пытаннямі звяртацца да арганізатараў:
Аксана +375298968525 (МТС)
Алена +375291466899 (Velcom)