Прэвэнтыўна затрыманы Зьміцер Дашкевіч

25 красавіка 2014 13:08  |  Галоўныя навіны

24 красавіка, прыкладна а 22:00, у Менску быў затрыманы сустаршыня “Маладога Фронту” Зьміцер Дашкевіч.

Яго спынілі проста перад пад’ездам дому, дзе ён жыве. Спынілі, праверылі рэчы. Зьміцер пасьпеў паведаміць пра гэта жонцы, выказаўшы меркаваньне, што, верагодна, атрымае адміністрацыйны арышт у судзе Першамайскага раёну Менску.

 

Магчыма, затрыманьне зьвязана з тым, што Беларусь рыхтуецца да чэмпіянату сьвету па хакеі. Лукашэнка колькі тыдняў таму заклікаў правесьці ЧС, які стартуе 9 траўня, не дапусьціўшы правакацыяў, з гэтай нагоды нават адбылося пасяджэньне Рады бясьпекі.

 

На гэтым тыдні на суткі ўжо былі асуджаныя чатыры актывісты.

 

Магчыма, прэвэнтыўнае затрыманьне зьвязана з Чарнобыльскім шляхам, што мае адбыцца ў суботу. Але Наста Дашкевіч зазначае, што Зьміцер не зьбіраўся браць удзел у ЧШ.

 

Зазначым таксама, што 29 красавіка Менск мае наведаць Уладзімер Пуцін, нярэдка грамадскіх актывістаў затрымліваюць напярэдадні візыту высокіх гасьцей.

Болей навін