Павел Севярынец: Расія – пагроза новай ядзернай катастрофы (відэа)

26 красавіка 2014 20:49  |  Палітыка

26 красавіка ў Мінску прайшла традыцыйная акцыя
дэмакратычных сіл «Чарнобыльскі шлях», прымеркаваная да 28-й гадавіны
катастрофы на ЧАЭС.

 

Яе ўдзельнікі сабраліся на пляцоўцы перад кінатэатрам
“Кастрычнік” з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі, сцягамі партый
і грамадскіх арганізацый, а таксама транспарантамі з лозунгамі «За незалежную
Беларусь», «Чарнобыль наш боль. Мы памятаем» , «Не АЭС», «Свабоду палітвязню
Яўгену Васьковiчу» і іншымі.

 

Сярод тых, хто сабраўся – сустаршыня аргкамітэта па
стварэнні партыі “БХД” Павел Севярынец.

 

«Ядзерны кашмар для Беларусі можа не абмежавацца Чарнобылем,
– сказаў у інтэрв’ю БелаПАН Павел Севярынец. – Гэта рэальная пагроза, пра якую
трэба казаць услых. Расія – гэта далёка не мірны атам, гэта пагроза ядзернай
катастрофы або вайны».

 

Болей навін