БХД у лідарах рэйтынгу медыяпрысутнасці беларускіх партыяў
Беларускі
інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) прадставіў сёмы выпуск квартальнай
справаздачы – “Палітычны медыябарометр BISS (кастрычнік-снежань 2013 года)”,
якія падсумоўваюцца вынікі 2013 года і змяшчаецца інфармацыю пра камунікацыі
палітычных сілаў і іх прадстаўленасць у СМІ. У справаздачы адлюстраваныя
гадавыя тэндэнцыі і трэнды, характэрныя для чацвёртага квартала.
Аўтары
справаздачы адзначаюць, што ў рэйтынгу індывідуальных палітыкаў адбыліся
прыкметныя змены. “Упершыню за гісторыю назіранняў на першае месца выйшаў
Павел Севярынец. Пры гэтым, як будзе разгледжана ніжэй, здарылася гэта не
толькі за кошт пасіўных камунікацый (па ініцыятыве СМІ) з нагоды яго
вызвалення, але і дзякуючы медыйнай актыўнасці на працягу ўсяго квартала
(хуткае ўключэнне ў дзейнасць БХД, каментары адносна палітычнага поля ў цэлым)”,
– паведамляюць яны.
“Нягледзячы
на падзейную абумоўленасць лідэрства П. Севярынца, яго камунікацыі захоўваюць
высокія паказчыкі і па параметры «палітычнае дзеянне», і па параметры
«ініцыятыва»”, – падкрэсліваюць эксперты BISS.
Таксама свае
пазіцыі ў рэйтынгу палепшыў Віталь Рымашэўскі, які ўзняўся на дзве пазіцыі і
заняў 6 месца сярод 24-х палітыкаў. “Па якасным індэксе палітыкаў з топ-12
можна падзяліць на 3 групы. Першая – лідэры рэйтынгу са збалансаванымі
камунікацыямі і высокімі паказчыкамі па параметры «ініцыятыва». У яе ўвайшлі П.
Севярынец, У. Някляеў, А. Лябедзька, З. Дашкевіч, А. Янукевіч і В. Рымашэўскі”,
– гаворыцца ў справаздачы.
Датычна рэйтынгаў
партыяў і арганізацыяў, то Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя апынулася на
другім месцы сярод 15 арганізацыяў, рухаў і партыяў. “Рост прадстаўленасці
БХД тлумачыцца, у першую чаргу, вызваленнем і актыўнай
дзейнасцю пасля яго іх лідэра Паўла Севярынца”, – лічаць аўтары
справаздачы.
Пры гэтым яны адзначаюць,
што ў той час як для ўсіх палітычных сілаў характэрна зніжэнне долі ўласных
камунікацый, аб’ём уласных камунікацый у БХД расце. “Як і ў выпадку П.
Севярынца асабіста, БХД не знізіла хуткасць назапашвання індэкса і падтрымлівала
высокія паказчыкі медыяпрысутнасці. Гэта таксама можа быць вынікам таго, што
пра П. Севярынца пішуць медыя з абавязковым згадваннем палітычнай сілы, што
прыводзіць да росту згадак і пазнавальнасці партыі”, – падкрэсліваюць
эксперты.
Цалкам са
справаздачай BISS можна
азнаёміцца тут.