БХД пратэстуе супраць прымусовага ўскладання кветак камуністычным катам
Як паведамляюць
жыхары Менска, менскія райвыканкамы рассылаюць па дзяржпрадпрыемствах
патрабаванні аб абавязковым уделе іх працоўных у акцыі ўскладання кветак да
помніку Леніну. За ўдзел у шабашы працоўным абяцаюць адгулы.
Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя заклікае ўсіх беларусаў паведамляць пра факты ціску, не
ўдзельнічаць у злачынстве і спыняць незаконныя дзеянні і ганьбаванне памяці сотняў
тысячаў бязвінных ахвяраў, якія былі забітыя камуністычным рэжым пад
кіраўніцтва Леніна, Сталіна і іншых правадыроў.
“Гэтыя
дзеянні ўладаў з’яўляюцца беззаконнымі. Тым больш, што ўскладанне кветак Леніну
адбываецца фактычна пад прымусам і за дзяржаўныя сродкі. Мы лічым гэта
злачынствам і нацыянальнай здрадай. Такія дзеянні адбываюцца цалкам у рэчышчы
пуцінскай акупацыйнай палітыкі. За 20 гадоў былі амаль знішчаныя ўсе падмуркі
незалжнасці Беларусі, беларуская мова. Гісторыя перапісваецца на савецкі лад,
трацяцца эканамічная і знешнепалітычная незалежнасць. Жоўта-чорныя стужкі, якія
сталі сімвалам расейскай акупацыі Украіны, ужо некалькі год спакойна распаўсюджваюцца
ў Беларусі, у тым ліку і праз сілавыя структуры. І ўскладанне кветак чалавеку,
на руках якога кроў сотняў тысяч бязвінных беларусаў, – чарговы крок у
антынацыянальнай палітыцы. Можна чакаць, што бліжэйшым часам сённяшні рэжым
пойдзе на здачу незалежнасці Беларусі пра незаконныя рэферэндумы і г.д.” –
мяркуе сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.