У трох гарадах пададзеныя заяўкі на правядзенне пікетаў у падтрымку Васьковіча

29 красавіка 2014 12:50  |  Галоўныя навіны

Актывісты
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Менска, Бабруйска і Магілёва падалі заяўкі
на правядзенне пікетаў у падтрымку сябра БХД, палітвязня Яўгена Васьковіча.

 

Нагадаем, Яўгена затрымалі
17 студзеня 2011 года ў Магілёве на наступны дзень пасля яго ўдзелу ў акцыі
салідарнасці зь беларускімі палітвязнямі. Яго абвінавацілі ў нападзе на будынак
КДБ у Бабруйску ў ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 году. Суд прысудзіў яго да
сямі год зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

 

Хаця хрысціянскія
дэмакраты не падтрымліваюць такіх метадаў супраціву, наш абавязак – маліцца за
Яўгена, дапамагаць яму і ягоным родным, каб ён мог зразумець: “не будзь
пераможаны злом, а перамагай зло дабром” (Рым., 12:21). БХД заклікае
дасылаць палітвязню лісты падтрымкі на адрас: турма № 4, 212011, г. Магілёў,
вул. Крупскай, 99А, Васьковічу Яўгену Сяргеевічу.

Болей навін