Яўгена Васьковіча перавялі ў адзіночную камеру
Як стала вядома
прадстаўнікам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязня, сябра БХД Яўгена
Васьковіча, якога ў апошні час адміністрацыя Магілёўскай турмы № 4 цкавала праз
іншых асуджаных, пасля грамадскай хвалі падтрымкі перавялі у адзіночную
камеру.
БХД дамагаецца вызвалення і рэабілітацыі Яўгена Васьковіча.
Нагадаем, актывісты
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Менска, Бабруйска і Магілёва падалі заяўкі на правядзенне
пікетаў у падтрымку сябра БХД, палітвязня Яўгена Васьковіча.