МХД правялі ў Менску акцыю ў падтрымку Максіма Вінярскага (дадаліся новыя фота)

30 красавіка 2014 18:12  |  Галоўныя навіны

Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты 30 красавіка правялі ў Менску акцыю ў падтрымку
дэмакратычнага актывіста Максіма Вінярскага, які быў затрыманы 22 красавіка і,
нягледзячы на моцныя праблемы са здароўем, асуджаны на 12 сутак
адміністратыўнага арышту.

У менскім метро,
на тумбах аб’яваў у грамадскіх месцах у Менску актывісты МХД распаўсюдзілі ўлёткі з партрэтам
зняволенага і патрабаваннямі па-беларуску і ангельску: “Свабоду Максіму
Вінярскаму!”.

“Мы
патрабуем неадкладна выпусціць Максіма Вінярскага! Мы абураны тым, што яму
дагэтуль не аказалі медыцынскай дапамогі! У сітуацыі з Максімам улады паказалі
ўсю сваю пачварную сутнасць, яны гатовыя наўпрост забіваць самых небяспечных
дэмакратычных актывістаў. Патрабуем неадкладна аказаць Максіму Вінярскаму
хуткую дапамогу і перавесці яго ў шпіталь! Тое, што робіцца ў дачыненні да
Максіма, – гэта сапраўднае катаванне, крытычная сітуацыя, здек над чалавекам і
недапушчальнае парушэнне яго правоў. Ён ахвяруе сваім здароў’ем дзеля нас усіх”,
– адзначаюць удзельнікі акцыі.

Болей навін