Дзяніс Садоўскі выступіў на з’ездзе Літоўскіх хрысціянскіх дэмакратаў (фота)
Адказны сакратар
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Дзяніс Садоўскі 1 траўня ў Вільні выступіў ад імя БХД на з’ездзе партыі
“Саюз Айчыны – Літоўскія Хрысціянскія Дэмакраты” (TS-LKD).
Дзяніс Садоўскі
падзякаваў партнёрскай партыі за падтрымку як БХД, так і дэмакратычных рэформаў
у Беларусі. Ён заверыў, што ў асобе БХД TS-LKD мае надзейнага і моцнага партнёра ў Беларусі.
Дзяніс Садоўскі таксама заявіў, што, калі сітуацыя ў Беларусі пачне змяняцца,
будзе вельмі важнай падтрымка як з боку Ещропы цалкам, так і бліжэйшай суседкі Беларусі –
Літвы.
Скончыў свой
выступ прадстаўнік БХД словамі: “Разам мы пераможам! Наперад Літва! Слава
Украіне! Жыве Беларусь!”