Карныя органы распачалі паляванне на лідарку МХД Марыну Хоміч

05 мая 2014 22:28  |  Галоўныя навіны

Да сваякоў лідара
Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марыны Хоміч, якая пражывае ў іх, 5 траўня а
7-й гадзіне раніцы прыходзіў следчы. Свой візіт ён патлумачыў тым, што Марына
Хоміч унесеная ў пэўныя спісы і ў сувязі з гэтым яму неабходна ўдакладніць
інфармацыю.

 

У прыватнасці,
яго цікавілі тэлефоны лідаркі МХД, яе месца працы, дзе яе можна знайсці і гэтак
далей. Самой Марыны Хоміч у гэты час дома не было.

 

Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя звязвае падобныя дзеянні карных органаў з набліжэннем
чэмпіянату свету па хакеі ў Менску. Гэта падзея з’яўляецца адным са шматлікіх
фактаў ціску на апанентаў рэжыму напярэдадні спаборніцтва.

 

Сам жа факт
настолькі ранняга візіту да Марыны Хоміч па месцы яе жыхарства менавіта
следчага, нават не ўчастковага, прычым без папярэджання закліканы запужаць як
саму лідарку МХД, так і яе сваякоў ды стварыць атмасферу страху перад
чэмпіянатам свету.

Болей навін