Міліцыя працягвае расшукаваць Марыну Хоміч і тэрарызаваць яе знаёмых

08 мая 2014 10:21  |  Галоўныя навіны

Да дзеянняў
Партызанскага РАУС Менска па вышуку лідаркі Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марыны
Хоміч далучыліся і супрацоўнікі Савецкага РАУС.

 

Міліцыянты
абыходзяць знаёмых лідаркі МХД і нават зазіраюць у шафы, калі тыя, кажуць, што Марыны
ў іх няма. Зачэпкамі для ўваходу супрацоўнікі міліцыі называюць званкі са
скаргамі на гучную музыку, якія паступілі нібыта ад суседзяў.

 

“Масавая
істэрыя ўлады выглядае смешна. Замест таго, каб змагацца са злачынцамі,
бараніць беларусаў, усе сілы міліцыянтаў, якія жывуць за кошт падаткаплатнікаў,
кінутыя на пераслед дэмакратычных актывістаў. Міліцыянты скрозь пальцы глядзелі
на распаўсюд спайсаў, ад якіх цяпер залежыць значная частка моладзі, затое ад
палявання на актывістаў яны ніколі не адмаўляліся. Гэта ўсё выклікае пагарду”,
– адзначыла Марына Хоміч.

 

Нагадаем, беларускія
ўлады напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі працягваюць ціск на лідарку
Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марыну Хоміч. Пасля візіту да яе сваякоў 5
траўня старшыне аргкамітэту МХД патэлефанаваў аперупаўнаважаны, які запрасіў яе
прыйсці на апытанне.

 

Фармальная
прычына запрашэння ў тым, што тэлефон Марыны Хоміч у ліку 1,5 тыс. іншых
тэлефонаў быў заўважаны ў раёне абрабавання банкамату. Аднак, адзначае лідарка
МХД, незразумела тады, чаму міліцыянты прыходзілі менавіта да яе дадому, бо ейны
мабільны тэлефон зарэгістраваны на іншага чалавека і напачатку было б лагічным
распытваць яго.

Болей навін