Паўлу Севярынцу вынеслі афіцыйнае папярэджанне
Сёння аб 11-й гадзіне сустаршыня аргкамітэту па стварэнні
партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павал Севярынец быў
выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Фрунзенскага раёну Менска, дзе яму вынеслі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў.
Павал Севярынец звязвае гэта з чэмпіянатам свету па
хакеі, які пачнецца заўтра ў Менску.
Нагадаем,
Севярынец быў арыштаваны на выхадзе з Плошчы Незалежнасці ў ноч з 19 на 20
снежня 2010 года, пяць месяцаў правёў у СІЗА КДБ (“амерыканцы”) і,
паводле прысуду суда Заводскага раёну горада Менска 16 траўня 2011 года,
накіраваны ў Куплінскую спецкамендатуру № 7. 19 кастрычніка 2013 года ён быў
вызвалены.