БХД заклікае беларусаў правесці талаку на могілках ахвяраў нацызму і камунізму

08 мая 2014 13:33  |  Галоўныя навіны

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты заклікаюць усіх неабыякавых грамадзян Беларусі праводзіць талаку на месцах масавых расстрэлаў беларусаў супрацоўнікамі НКВД і масавых пахаванняў беларусаў, якія загінулі ад рук нацыстаў ці змагаючыся з імі.

 

У Менску талаку
актывісты БХД правядуць у Курапатах, у астатніх гарадах і іншых населенных
пунктах – у месцах пахавання жаўнераў, якія загінулі вызваляючы Беларусь ад
нацызму. Жадаючыя далучыцца да талакі ў Менску могуць зрабіць гэта па тэлефоне:
+3729 1673435. Плануецца прыбяранне смецця, пасадка кветак.

 

Улада
выкарыстоўвае дзень 9 траўня, каб учыняць папойкі на цэнтральных плошчах, для
піяру на памяці загіблых. У гэты час магілы ахвяраў злачынных нацысцкай
Нямеччыны і камуністычнага СССР застаюцца занядбанымі, прычым не толькі масавых
расстрэлаў ад рук злачынцаў з НКВД, але і магілы змагароў з фашызмам.

 

9 траўня мусіць
быць не днём прапаганды савецкага неафашызму, але днём ушанавання ахвяраў і
змагароў са злачыннымі нацысцкім і камуністычным рэжымамі.

Болей навін