Актывісты БХД правялі талаку ў Курапатах (фота, дадалося відэа)

09 мая 2014 17:48  |  Галоўныя навіны

Актывісты
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 9 траўня правялі талаку ў Курапатах. Удзел у
ёй узялі некалькі дзясяткаў чалавек. Многія з іх запісаліся да ўдзелу падчас
Чарнобыльскага шляху 26 красавіка.

Падчас талакі
было вынесена шмат смецця, пасаджаныя кветкі, закапаныя вогнішчы і выведзеныя
некалькі групаў людзей, якія распівалі ці збіраліся распіваць алкаголь на
тэрыторыі мемарыяльнага комплексу. Многія з іх з разуменнем ставіліся да просьбаў
не ўжываць алкаголь на месцы масавых пахаванняў, кажучы, што не ведалі, што яны
знаходзяцца на тэрыторыі мемарыялу. Апроч таго, актывісты БХД правялі малітву
за бязвінных ахвяраў нацысцкага і камуністычнага рэжымаў.

Талака выклікала
інтарэс у прадстаўнікоў уладаў, за яе правядзеннем сачылі некаторыя людзі ў
цывільным. Апроч таго, перад удзельнікамі мерапрыемства дэманстратыўна
праходзіў нарад міліцыянтаў, якіх у Курапатах звычайна не сустрэць.
“Прынамсі такім чынам мы прыцягнем увагу ўладаў да Курапатаў і паспрабуем
прымусіць іх выконваць абавязкі па ахове мемарыялу”, – адзначыў сустаршыня
аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.

Удзельнікі талакі
таксама адзначылі плён мінулай падобнай акцыі, праведзенай увосень 2013 году.
Тады на месцы вогнішчаў у лясным масіве былі ўсталяваныя крыжы, і сёння ля іх
ужо не распальваюць вогнішчы і практычна няма смецця. Тым не менш працы на
тэрыторыі мемарыялу яшчэ хапае.

У сувязі з гэтам
была падтрыманая ініцыятыва праводзіць такую талаку на ўсе дзяржаўныя святы –
т.зв. “святочны патруль”. “Сёння дзяржаўныя святы сталі
беснаваннем і спайваннем насельніцтвам. Звычайным стала іх адзначэнне
напіваннем да нягоднага стану. Менавіта на дзяржаўныя святы прыпадаюць найбольш
частыя выпадкі апаганьвання. Таму і задуманы патруль, які б адсочваў і не
дапускаў акты вандалізму”, – падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Паводле яго
словаў, адна з мэтаў талакі і “святочнага патрулю” – інфармаваць
жыхароў наваколля, для якіх стала звычкай распіццё алкаголлю і выезд “на шашлыкі”
ў ахоўнай зоне Курапатаў.

БХД заклікае ўсіх
ахвочых далучацца да акцыі. Для гэтага можна звязацца з арганізатарамі талакі
па тэлефоне 8029 1673435.

Болей навін