Наталлю Бордак вызвалілі да наступнага панядзелка

12 мая 2014 11:55  |  Галоўныя навіны

У Нясвіжы 12
траўня распачаўся судовы працэс над актывісткай аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Наталляй Бордак, якую затрымалі
9 траўня за антываенны плакат.

 

Актывістку каля
10:00 прывезлі ў будынак суду праз чорны ход і хацелі судзіць ў кабінеце
суддзі. Але актывісты і знаёмыя Наталлі, якія чакалі пачатку працэсу, пабачылі
гэта і запатрабавалі адкрытага разгляду справы.

 

Паколькі Наталля
Бордак мае няпоўнагадовага сына і запатрабавала адваката, суддзя Вольга Крупец
дала ёй час да 14:30 19 траўня на пошук абаронцы. Да гэтага часу актывістка
была вызваленая з залі суду.

 

Як распавяла
Наталля Бордак, 9 траўня яна з самаробным плакатам “Не пуцінскай вайне з
Украінай!” выйшла ў парк Нясвіжа. Ніхто ёй прайсціся з ім не перашкаджаў,
але на выхадзе з парку на завулку савецкім да яе пад’ехала міліцэйская машына. З
яе выйшлі міліцыянты, якія затрымалі актывістку. Супраціву яна не аказвала. Нягледзячы
на наяўнасць няпоўнагадовага сына, жанчыну пратрымалі ў пастарунку ўсе
выходныя.

 

Наталле Бордак прад’яўлена
абвінавачванне па ч. 2 арт. 23.34 КаАП Беларусі.

Болей навін