У Віцебску сабрана больш за 1000 подпісаў за пабудову паліклінічнага комплексу
У Віцебску ў
межах кампаніі “Народнае самакіраванне” сабрана больш за 1000
подпісаў за будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў мікрараёнах Білева-1,
Білева-2 і Білева-3.
Як расказала
каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” па Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец, праблема адсутнасці
паліклінік у дадзеных мікрараёнах выявілася падчас мясцовай кампаніі, калі на
гэта скардзіліся многія мясцовыя жыхары.
Выствелілася, што
распачаць будаўніцтва паліклінічнага комплексу ўлады абяцалі яшчэ ў 2010 годзе,
але нават праектаванне было няскончанае. Напрыканцы 2013 году старшыня
віцебскага аблвыканкаму Косінец абяцаў распачаць будаўніцтва комплексу ў 2014
годзе, аднак у планах на гэты год яго пабудовы няма.
Праз адсутнасць
паліклінічнага комплексу жыхары мікрараёнаў, якія налічваецца каля 20 тыс.
чалавек, вымушаныя ездзіць у паліклінікі ў іншыя часткі гораду. Пры гэтым
бліжэйшыя паліклінікі вельмі перагружаныя, а грамадскі транспарт ходзіць з
праблемамі.
У сувязі з гэтым
2 траўня актывісты БХД распачалі збор подпісаў за пабудову паліклінічнага
комплексу. Толькі ў першы дзень было сабрана каля 130 подпісаў, агулам на гэты
час – прыкладна 1220 подпісаў.
Жыхары
мікрараёнаў вельмі добры ставяцца да гэтай ініцыятывы, ахвотна ставяць подпісы,
а некаторыя і самі далучаюцца да іх збору. Спрыяе гэтаму і мінулыя дасягненні
хрысціянскіх дэмакратаў, калі атрымалася часткова наладзіць рух транспарту ў
мікрараёнах. Ёсць нават выпадкі, калі жыхары мікрараёнаў, начутыя пра збор
подпісаў, ужо чакаюць зборшчыкаў.