Марына Хоміч: існуючыя сістэма кіравання і самакіравання патрабуе пераменаў (відэа)
Хрысціянскія
дэмакраты выступаюць за абранне кіраўнікоў гарадоў і рэгіёнаў на свабодных і
дэмакратычных выбарах. Пра гэта ў межах праекту Epramova заявіла лідарка Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч.
“Існуючыя сістэма кіравання і самакіравання патрабуе пераменаў”, –
заявіла яна.
“Сённяшняя
мясцовая вертыкаль непадсправаздачная людзям. Прызначаныя з Менску кіраўнікі
думаюць толькі пра тое, каб выканаць загады вышэйшых чыноўнікаў. Інтарэсы
мясцовага насельніцтва часта ігнаруюцца. Захацелі пабудаваць шкодную
вытворчасць каля горада або вёскі – зробяць гэта і без народнай
падтрымкі”, – сцвердзіла яна.
Паводле яе
словаў, сённяшнія мясцовыя ўлады распараджаюцца мясцовым бюджэтам, які
складаецца з падаткаў грамадзян, без народнага кантролю і як ім захочацца.
“Гэтыя грошы можна было б пусціць на падтрымку сем’яў, добраўпарадкаванне
дарог, вуліц, на дзіцячыя сады альбо школы. Але яны ідуць на стратныя
прадпрыемствы і на гіганцкія нікому не патрэбныя праекты дзяржавы, а частка з
іх увогуле асядае ў кішэнях нядобрасумленных чыноўнікаў”, – падкрэсліла
Марына Хоміч..
“Абранне
мэраў гарадоў і кіраўнікоў рэгіёнаў на свабодных выбарах павінна змяніць гэту
заганную сістэму”, – сказала лідарка МХД.