Сяргей Верамеенка: БХД супраць сертыфікацыі тавараў за кошт прадпрымальнікаў (відэа)

14 мая 2014 10:33  |  Грамадства

Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя выступае за поўную адмену сертыфікацыі тавараў за кошт
прадпрымальнікаў. Пра гэта ў межах праекту Epramova заявіў гарадзенскі актывіст аргкамітэту БХД, індывідуальны прадпрымальнік
Сяргей Верамеенка.

 

“Калі вы
ідзяце ў краму і набываеце тавары альбо прадукты харчавання – гэта тыя рэчы,
якія ўжо сертыфікаваныя. Але гэта зроблена за кошт вытворцаў, а не за кошт
крамы”, – адзначыў ён.

 

Сяргей Верамеенка
падкрэсліў, што праблема сертыфікацыі тавараў за кошт прадпрымальнікаў узнікла
пасля ўступлення Беларусі ў Мытны саюз. “Гэта незразумелае ўтварэнне, у
якім мы ўсе зрабіліся закладнікамі гэтай палітыкі”, – сказаў ён.

Болей навін