Запрашаем на прэзентацыю кампаніі БХД “Абаронім Беларусь ад алкагалізму”
Запрашаем на
прэс-канферэнцыю аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя”, якая прымеркаваная да міжнароднага Дня сям’і і прысвечаная
абароне Беларусі ад алкагалізму.
Падчас
прэс-канферэнцыі будуць агучаныя планы кампаніі БХД “Абаронім Беларусь ад
алкагалізму” і прэзентаваны падрыхтаваны юрыстамі зварот да органаў улады
ў гэтым пытанні.
Таксама на
прэс-канферэнцыі будуць агучаныя планы БХД на бліжэйшыя паўгады.
Пачатак 15 траўня а 10.30 у
Менску па адрасе Чарнышэўскага 3А. Запрашаем журналістаў!