Яўген Анішчанка: Беларусі патрэбна добра ўзброенае і баяздольнае войска (відэа)
Для захавання
суверэнітэту і незалежнасці Беларусі неабходна добра ўзброенае і баяздольнае войска.
Пра гэта заявіў у межах праекту Eprmova каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” ў Воршы Яўген Анішчанка.
“Войска
мусіць камплектавацца на прафесійных умовах, а таксама па закліку. Таксама неабходна
мець альтэрнатыўную службу. Каб павысіць баяздольнасць войска, трэба рабіць большы
ўпор на вайсковую справу, праводзіць сталыя і рэгулярныя стрэльбы, праводзіць
зборы. Ёсьць прымаўка: “Народ, які няздольны пракарміць сваё войска,
вымушаны карміць чужое”, – сказаў ён.
Пры гэтым Яўген
Анішчанка адзначыў, што ў выніку недальнабачнай палітыкі сённяшніх уладаў на
беларускай тэрыторыі размяшчаюцца замежныя базы. “А заўтра гэтае ж
кіраўніцтва можа даслаць нашых хлопцаў ваяваць на чужую вайну. Такая палітыка
недапушчальная і патрабуе рашучых зменаў”, – падкрэсліў каардынатар БХД.