Усе заяўленыя пікеты ў падтрымку Васьковіча забароненыя, дасланыя яму кнігі – вернутыя назад
Улады Менска,
Бабруйска і Магілёва забаранілі правядзенне пікетаў у падтрымку палітвязня,
сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Яўгена Васьковіча, якія адбывае
пакаранне ў Магілёўскай турме. Заяўкі былі пададзеныя напрыканцы
красавіка.
Апроч таго, як
паведаміла маці палітвязня, да яе вярнулася бандэроль з кнігамі, якія яна
даслала сыну ў вязніцу. Кнігі дасланыя назад з пазнакай “не
положено”.
Нагадаем, палітвязня, сябра БХД Яўгена Васьковіча, якога ў апошні час
адміністрацыя Магілёўскай турмы № 4 цкавала праз іншых асуджаных, пасля грамадскай хвалі падтрымкі перавялі ў адзіночную камеру.
БХД дамагаецца
вызвалення Яўгена Васьковіча.