БХД і “Моцная сям’я – моцная Беларусь” заклікаюць далучацца да антыалкагольнай кампаніі

16 мая 2014 13:23  |  Галоўныя навіны

Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя і грамадская ініцыятыва “Моцная сям’я – моцная
Беларусі” заклікаюць грамадзян Беларусі далучацца да кампаніі
“Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму”.

 

Кампанія
накіраваная на вывад Беларусіз алкагольнайкатастрофы. У якасці першачарговых
крокаў прапануецца:

 

– Забараніць
рэкламу алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, а таксама гандлёвых
брэндаў і фірмаў, якія маюць дачыненне да вырабу альбо рэалізацыі алкагольнай
прадукцыі;

 

– Дазволіць продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і
піва ў горадзе Мінску толькі з 11.00 да 22.00;

 

– Дазволіць продаж алкагольных і слабаалкагольных напояў
толькі ў спецыялізаваных аддзелах крамаў,
якія маюць асобны ўваход;

 

– Вылучаць на ільготных умовах памяшканні для працы цэнтраў
і арганізацый (групам Ананімных Алкаголікаў, царкоўным і грамадскім
арганізацыям), якія аказваюць бязвыплатную дапамогу людзям з алкагольнай
залежнасцю і іх сем’ям;

 

– Увесці абавязковае правядзенне заняткаў – прафілактычных
гутарак пра шкоду алкаголю, наркотыкаў і тытуню ў 7-11 класах СШ, вучэльнях,
каледжах, першых курсах ВНУ і
да т.п. з удзелам прадстаўнікоў рэлігійных і грамадскіх арганізацый, якія
займаюцца рэабілітацыяй нарказалежных і алкаголікаў.

Болей навін