У Берасці прайшла абласная канферэнцыя БХД (фота)
У Берасці прайшла
абласная канферэнцыя аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя”.
Удзел у ёй узялі
сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, каардынатар абласнога аргкамітэту Зміцер
Шурхай, прадстаўнікі БХД з розных раёнаў Берасцейшчыны і іншыя.
На канферэнцыі
абмяркоўваліся вынікі мясцовай кампаніі, пытанні 2015 году і мясцовае
самакіраванне.