Бабруйскі актывіст: ЧС па хакеі – повад для пастаноўкі вострых пытанняў (відэа)
Сродкі масавай
інфармацыі ў Беларусі кантралююцца дзяржавай. Яны выкарыстоўваюцца для рэкламы
“палітычнай стабільнасці”, прыўзнясення асаблівай беларускай мадэлі
развіцця, а якімі метадамі і якім коштам гэта абходзіцца, замаўчваецца. Крызісныя
ж з’явы ў эканоміцы, палітыцы і грамадстве, наяўнасць у турмах людзей па
палітычных перакананнях адмаўляюцца цалкам, заявіў у межах праекту Epramova бабруйскі актывіст аргкамітэту БХД Вячаслаў Голуб.
“Таму
прысутнасць замежных журналістаў і заўзятараў на чэмпіянаце свету дае добрую
нагоду для пастаноўкі вострых пытанняў”, – мяркуе ён.
“У нас у
краіне не тое, што за пратэсты, а нават за звычайныя масавыя мерапрыемствы
можна быць прыцягнутым да адказнасці. Наўрадці шырокая замежная грамадскасць
дый беларуская ведае, што ў нас за звычайнае плясканне ў далоні і коўзанне на санках
з горкі можна быць прыцягнутым да адказнасці”, – падкрэсліў актывіст.