Нясвіжскую актывістку БХД аштрафавалі на 20 базавых

20 мая 2014 10:33  |  Галоўныя навіны

Нясвіжскі суд 19
траўня аштрафаў актывістку аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская
Хрысціянская Дэмакратыя” Наталлю Бордак на 20 базавых велічынь (3 млн
рублёў) за плакат “Не пуцінскай вайне з Украінай!”.

 

“Адбіваліся,
змагаліся да апошняга, але вынік быў загадзя запланаваны”, – адзначыла
яна.

 

Паводле яе,
судовы працэс праходзіў без сведкаў, без доказаў яе віны. Суддзя таксама не
ўзяла да ўвагі на затрыманне і незаконнае змяшчэнне Наталлі Бордак у
пастарунак, нягледзячы на тое, што ў яе на ўтрыманні знаходзіцца няпоўнагадовы
сын, якога яна выхоўвае адна. Наяўнасць няпоўнагадовага сына таксама не
паўплывала і на суму штрафу.

 

Наталля Бордак
збіраецца абскарджваць прысуд і ўжо падала з адвакатам адпаведнае хадайніцтва.

 

Нагадаем, Наталля Бордак была затрыманая 9
траўня і ўсе выходныя правяла ў міліцыі. 12 траўня у Нясвіжскім судзе распачаўся разгляд
справы актывісткі, які быў перанесены да
19 траўня ў сувязі з тым, што яна запатрабавала адваката.

Болей навін