БХД зробіць экспазіцыю палітвязняў ХХІ стагоддзя ў Бабруйскім музеі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў (фота)
У Бабруйску 19
траўня адбылася прэзентацыя Музею памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. У яго
адкрыцці ўдзельнічалі прадстаўнікі ўсіх арганізацый, якія ўваходзяць у мясцовую
дэмакратычную Рада, у тым ліку і прадстаўнікі Беларускай Хрысціянскай
Дэмакратыі.
Музей складаецца
з двух экспазіцыяў, прысвечаных ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў.
Каардынатарка БХД
па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук выступіла на мерапрыемстве з прапановай
стварыць экспазіцыю пра бабруйчанаў-палітвязняў ХХІ стагоддзя. Гэтая прапанова
была адзінагалосна падтрыманая ўдзельнікамі мерапрыемства.