Віталь Рымашэўскі: неабходна разбурыць манаполію дзяржавы на будаўніцтва (відэа)
“Чаму
заробкі беларусаў у некалькі разоў меншыя за заробкі еўрапейцаў, а кошты на
жытло ў беларускіх гарадах параўнальныя з коштамі ў еўрапейскіх сталіцах? Чаму кошты
на жытло ў Менску вышэй за кошты на жытло ў Берліне?” – такімі пытаннямі ў
межах праекту Epramova задаўся сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі.
“Адказ
вельмі просты. Мы маем адзінага манапаліста ў асобе беларускай дзяржавы.
Чыноўнікам выгадна трымаць высокія кошты, ім выгадна ўшчыльняць забудову нашых
гарадоў. А беларусы вымушаныя пераплачваць. Маладыя сем’і не могуць заводзіць
дзяцей, бо папросту няма, дзе жыць”, – адзначыў ён.
Пры гэтым палітык
падкрэсліў, што вакол Менску і іншых гарадоў Беларусі шмат стратных калгасных
земляў, якія чамусьці могуць быць прададзеныя кітайцам, але не прадаюцца
простым беларускім грамадзянам.
беларускіх гарадоў бясплатна аддаць беларускім сем’ям дзеля будаўніцтва свайго
бясплатнага дому. Мы прапануем разбурыць манаполію дзяржавы на будаўніцтва і
будаўнічую дзейнасць. Кошты такім чынам будуць ніжэй, бо з’явіцца канкурэнцыя,
бо людзі самі здолеюць будаваць сабе жытло”, – сцвердзіў Віталь
Рымашэўскі.