Павал Севярынец прэзентаваў “Беларускую глыбіню” ў Воршы (фота)

22 мая 2014 22:23  |  Грамадства

Павал Севярынец прэзентаваў сваю кнігу “Беларуская глыбіня” ў Оршы. Кніга была напісана ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, дзе Павал адбываў палітычную “хімію” за ўдзел у падзеях пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Пры чым папярэдняя кніга Паўла “Лісты з лесу”, была напісаная ім у вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну таксама пад час “хіміі”.
 

На парэзентацыі Павал падзяліўся сваім параўнаннем паміж беларусамі поўначы (Полаччына), поўдня (Пружаншчына) і Мінска. Поўнач у яго асацыюецца з цемрай – безбрабудны алкагалізм вёскі, паблажлівае стаўленне да веры і кароткасць чалавечых лёсаў, – значная частка людзей пра якіх ён пісаў у “Лістах з лесу” памерлі з прычыны алкаголю. “Нават, лес там больш цёмны – хвойны” – сказаў Павал. Прычым, такую ж сітуацыю Севярынец заўважае ў большасці населеных пунктах на мяжы з Расеяй.

Наадварот, жыхары поўдня краіны больш светлыя. На той жа Пружаншчыне лес пераважна лісцвены – больш светлы, вера для людзей – норма жыцця, нават, у камендатуры дзе адбываў пакаранне Павал, паўсюль віселі іконы каталіцкія і праваслаўныя. Найбольш жа ўразілі Паўла валасы мясцовых сялянаў. Калі ў царкве мужчыны здымалі шапкі – у царкве станавілася больш светла, бо ў Пружанцаў вельмі светлыя або сівыя валасы.

У Менску ёсць вельмі насычаныя духоўнасцю мясціны – Трасцянец, Няміга, Усходнія могілкі, Курапаты, але людзі іх не заўважаюць. Мінчане – пасажыры, якія праязжаюць ад стацыі “нараджэнне” да станцыі “смерць” толькі гледзячы ў вакно. У “глыбінках” людзі значна глыбей – рэзюміраваў Павал.

Канешне, пад час сустрэчы не абыйшлося без размоваў і пра палітыку.

Болей навін