У Браціславе прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі (фота)
У сталіцы
Славакіі Браціславе актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Хрысціянска-Дэмакратычнага
Руху Славакіі правялі акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі: як тымі,
хто адбывае турэмнае зняволенне, так і тымі, хто быў зняволены на час
Чэмпіянату свету па хакеі.
Падчас свайго
візіту ў Славакію актывісты БХД мелі магчымасць паназіраць за правядзеннем
выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент, абмеркаваць са сваімі славацкімі калегамі знешнепалітычную
палітычную сітуацыю, сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі і рэпрэсіі напярэдадні
і падчас ЧС-2014 у Менску.