У Маладзечне і Магілёве прайшлі прэзентацыі “Беларускай глыбіні” Паўла Севярынца
У Маладзечне ўвечары 23 траўня, а ў Магілёве раніцай 24-га прайшлі прэзентацыі кнігі “Беларуская глыбіня” сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца.
Удзел у прэзентацыях ўзялі каля 15 маладзечанцаў і прыкладна 25 магілёўцаў.
Апроч прадстаўлення
кнігі, была абмеркаваная таксама дзейнасць БХД і кампанія “Народнае
самакіраванне”.
Нагадаем, кніга “Беларуская глыбіня” была напісаная Паўлам Севярынцам падчас трохгадовай ссылкі за Плошчу ў спецкамендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну. Гэта – серыя эсэ пра беларускую глыбінку, гісторыю і нацыянальную ідэю.