Хакей скончыўся: прытулак Шчадрова зноў пагражаюць выселіць

29 мая 2014 21:19  |  Палітыка

Старшыня
Васілішкаўскага сельсавету Тамара Зубрыцкая разам з санстанцыяй прыехала ў
дабрачынны прытулак Аляксея Шчадрова – абіцель братоў-місіянераў міласэрнасці. Прадстаўнікі
ўладаў спрабавалі патрапіць у прытулак і праверыць умовы пражыцця і харчавання.

 

Аднак Аляксей
Шчадроў чыноўніцу ва ўнутар не пусціў, спаслаўшыся на тое, што гэта прыватная
тэрыторыя. Аднак, не выключае ён, яна можа вярнуцца ўжо з міліцыяй, і тады яе
давядзецца ўпусціць.

 

“Прайшоў
хакей, і ўсё пачалося зноў. А так пакуль ціха было. Цікавілася, чаму мы збіраем
людзей з усёй Беларусі. Чаму, калі чалавек валяецца на вуліцы, жыве ў падвалах,
ні санстанцыі, ні чыноўнікам ён ня трэба, а калі яго знайшлі, памылі, пакармілі
– то едуць правяраць умовы?” – адзначыў Аляксей Шчадроў.

 

“Яна хоча
выселіць людзей. Але куды ім ісці? У нас жыве дзядуля, якому 73 гады і ў якога
нічога няма, няма дакументаў. Куды яму падзецца?” – задаецца пытаннем
арганізатар прытулку.

 

Апроч таго
старшыне сельсавету не спадабалася, што ў двары стаяць фігуркі Панны Марыі і
Езуса Хрыста, а таксама зацверджаная каталіцкім святаром шыльда з раскладам малітваў
у абіцелі і з просьбай не турбаваць у гэты час.

Болей навін