У аўторак прэзентацыя “Беларускай глыбіні” Севярынца ў Пружанах

02 чэрвеня 2014 15:23  |  Галоўныя навіны

У аўторак, 3
чэрвеня, у Пружанах пройдзе прэзентацыя кнігі “Беларуская глыбіня”
сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя” Паўла Севярынца.

 

Мерапрыемства
распачнецца а 18.00 па адрасе Кірава, 38.

 

“Беларуская
глыбіня” выйшла ў 2014 годзе ў серыі кніг “Кнігарня пісьменніка”
(пры патрымцы Саюзу беларускіх пісьменнікаў) у выдавецтве “логвінаЎ”.

 

Нагадаем, кніга
“Беларуская глыбіня” была напісаная Паўлам Севярынцам падчас
трохгадовай ссылкі за Плошчу, якую сустаршыня адбываў менавіта ў Пружанскім
раёне. Кніга – гэта серыя эсэ пра беларускую глыбінку, гісторыю і нацыянальную
ідэю.

Болей навін