Сёння ўручэнне ўзнагарод пераможцам і ўдзельнікам конкурсу «Жыццё пад сэрцам» (карта даезду)

03 чэрвеня 2014 10:07  |  Грамадства

 

Сёння, 3 чэрвеня, у Менску па адрасе вуліца Старавіленская 131 адбудзецца ўручэнне ўзнагарод пераможцам і ўдзельнікам конкурсу журналісцкіх матэрыялаў на тэму абароны пачатых жыццяў «Жыццё пад сэрцам». Пачатак мерапрыемства а 18.00. Запрашаем!

Падчас мерапрыемства запланаваныя выступы сябраў журы і госцяў конкурсу, прэзентацыя дзейнасці і планаў грамадскай ініцыятывы «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў».

Нагадаем, конкурс «Жыццё пад сэрцам» быў абвешчаны 20 сакавіка і ахоплівае аўтарскія матэрыялы на тэму абароны пачатага жыцця, якія былі напісаныя ці апублікаваныя з 1 чэрвеня 2013 года па 15 траўня 2014-га.

 

Сёння ўручэнне ўзнагарод пераможцам і ўдзельнікам конкурсу «Жыццё пад сэрцам» (карта даезду)

 

Болей навін