Павал Севярынец прэзентаваў “Беларускую глыбіню” ў Пружанах (дадалія фота)

04 чэрвеня 2014 10:38  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Павал Севярынец 3 чэрвеня прэзентаваў у Пружанах сваю кнігу “Беларуская
глыбіня”.

 

На сустрэчы з
аўтарам прысутнічалі каля 30 чалавек. Апроч літаратурных пытаньяў, абмяркоўвалася і сітуацыя ў Беларусі.

 

Таксама
сустаршыня БХД наведаў спецкамендатуру ў вёсцы Куплін, дзе ён адбываў пакаранне
за Плошчу-2010, і пакінуў там некалькі асобнікаў “Беларускай
глыбіні”.

 

Нагадаем, кніга
“Беларуская глыбіня” была напісаная Паўлам Севярынцам падчас
трохгадовай ссылкі за Плошчу, якую сустаршыня адбываў менавіта ў Пружанскім
раёне. Кніга – гэта серыя эсэ пра беларускую глыбінку, гісторыю і нацыянальную
ідэю.

 

 

 

 

Болей навін