МХД паведамілі беларусам пра крытычную сітуацыю па спажыванні алкаголю (фота)
Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты ў межах кампаніі “Абаронім сям’ю – захаваем Беларусь” паведамілі менчукам пра крытычную сітуацыю ў краіне па спажыванню алкаголю.
Ва ўлётках, якія МХД распаўсюдзілі па паштовых скрынях, пад’ездах, прыпынках, дошках аб’яваў, паведамляецца, што Беларусь займае першае месца ў свеце па спажыванні алкаголю, сярэдні беларус штогод выпівае 17,5 літраў чыстага спірту, калі 1 млн беларусаў злоўжвае алкаголем, а 16 тыс. падлеткаў стаяць на наркалагічным уліку.