Флэш-моб у Віцебску: актывісты адчынілі паліклікніку, пабудаваць якую ўлады абяцаюць ужо некалькі год (фота)
У Віцебску ў жылых мікрараёнах Білева-1, Білева-2 і Білева-3
існуе вялікая патрэба пабудовы паліклінічнага комплексу. Жыхары мікрараёнаў, якіх налічваецца каля 20 тыс. чалавек,
вымушаныя ездзіць у паліклінікі ў іншыя часткі гораду. Пры гэтым бліжэйшыя
паліклінікі вельмі перагружаныя, а грамадскі транспарт ходзіць з праблемамі.
Распачаць будаўніцтва
паліклінічнага комплексу рэгіянальныя ўлады абяцалі яшчэ ў 2010 годзе, але
нават праектаванне было няскончанае. Напрыканцы 2013 году старшыня віцебскага
аблвыканкаму Косінец абяцаў распачаць будаўніцтва комплексу ў 2014 годзе, аднак
у планах на гэты год яго пабудовы няма.
У сувязі з гэтым у
траўні 2014 года віцебскія актывісты ў межах кампаніі “За якасную медыцыну для
ўсіх” распачалі збор подпісаў за будаўніцтва паліклінікі. Пад адпаведным
зваротам ужо падпісаліся больш за 2500 чалавек.
Дзеля пашырэння
інфармацыі пра кампанію і аказання дадатковага ціску на ўлады ў гэтым пытанні
быў праведзены флэшмоб, які паказаў хлуслівасць абяцанняў улады. Своеасаблівы “ліст
чыноўнікаў” з абяцаннем “І будзе вам шчасце” быў закапаны ў зямлю на адным з
пустыроў у Білева. Затым было інсцэнавае адкрыццё паліклінікі, падчас якога актывісты
правялі медагляд дзяцей на адкрытым паветры.