Прэзентацыя “Беларускай глыбіні” Севярынца ў Менску – у сераду а 18-й на Чарнышэўскага 3а
У сераду, 11 чэрвеня, у Менску па адрасе Чарнышэўскага 3а адбудзецца
прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”.
“Беларуская глыбіня” –
зборнік з 84-х эсэ, напісаных у 2011-2013 гадах, прысвечаны беларускай нацыянальнай
ідэі, гісторыі, знакавым асобам і палітвязням, а таксама Пружанскаму раёну, дзе Севярынец
адбываў ссылку за Плошчу.
Пачат прэзентацыі – 18:00.
Уваход вольны.
Запрашаем зацікаўленых і журналістаў.