Магніты на лядоўню. Як вучыць з дзеткамі беларускую мову цікава?
Маладая сям’я з Бешанковіч
(Аляксандра і Ўладзімір), у якіх двое малых дзетак, пачала выраб набораў
магнітаў для вывучэння беларускай мовы. На пытанне “чаму?” яны кажуць: “Усё
вельмі проста – не хапае матэрыялаў для вывучэння мовы, тым больш цікавых”.
Магніты вельмі зручныя.
Мацуюцца на металічную паверхню, альбо на лядоўню.
Два месяцы спатрэбіліся
на распрацоўку дызайна набораў і фірмовай каробачкі.
Першы набор называецца:
“Беларускі алфавіт”. 32 літары з яскравымі вобразамі і подпісам. Магніцік мае
скругленыя куты.
Разам з вывучэннем
алфавіту спадарства прапануе набор “Літары для добрых слоў”. Гэта палоскі
магнітаў, на якіх надрукавана па 4 літары. Калі іх разрэзаць па рысках, то
можна атрымаць больш за 100 літар з апострафам для складання добрых слоў і
словазлучэнняў.
Маладыя людзі самі
распрацавалі і фірмовы пакунак. Дарэчы, кошт набораў 170000 з дастаўкай
па Беларусі.
Зараз Уладзімір і
Аляксандра працуюць над стварэннем новых набораў, каб павялічыць асартымент
цікавых матэрыялаў па беларускай мове, гісторыі, культуры.
Падрабязней на https://www.facebook.com/magnitybel
Магніты для мовы – лепшы
падарунак маладым беларусам!