Марына Хоміч: чыноўнік не павінен распараджацца лёсам студэнтаў (відэа)

10 чэрвеня 2014 14:58  |  Галоўныя навіны

Хрысціянскія дэмакраты выступаюць за адмену прымусовай
адпрацоўкі выпускнікоў вну і за захаванне добраахвотнага размеркавання. Пра гэта заявіла ў межах праекту Epramova лідар
Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Марына Хоміч.

 

“Калі студэнт хоча мець гарантаванае месца працы, дзяржава
павінна забяспечыць яго гэтай магчымасцю. Калі ж малады спецыяліст у стане сам
знайсці сабе прыстойную працу, яго лёсам не павінен распараджацца чыноўнік.
Дзеючая сістэма размеркавання патрабуе пераменаў”, – адзначыла яна.

 

На думку лідара МХД, адсутнасць кадраў у асобных рэгіёнах не
павінна вырашацца выключна адміністратыўнымі мерамі, якімі сёння карыстаецца
ўлада. “Наадварот, гэтыя меры толькі спараджаюць карупцыю на месцах і ў
навучальных установах. Малады спецыяліст, які з’ехаў на адпрацоўку па
размеркаванні, часцей за ўсё мае жабрацкі заробак і дрэнную сацыяльную
абароненасць. Мала хто ў гэты перыяд можа стварыць сям’ю, заводзіць сям’ю”, –
кажа яна.

 

Марына Хоміч таксама падкрэсліла, што дзяржава павінна
ствараць спрыяльныя ўмовы для забеспячэння працаўладкавання маладых людзей “шляхам
матывавання маладых спецыялістаў, шляхам стварэння ўмоваў для працы ў рэгіёнах,
прэстыжу гэтай працы”.

 

 

Болей навін