Яўген Анішчанка: калі не змяніцца палітыка ўладаў, сферу адукацыі чакае катастрофа (відэа)
Каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў Воршы
Анішчанка ў межах праекту Epramova выказаўся адносна росту нагрузкі на
настаўнікаў у школах. Паводле яго словаў, ён добра знаёмы з праблемай, бо ў яго
сям’і ёсць школьныя педагогі.
“Тое, што была падвышаная нагрузка для нашых
настаўнікаў, пры тым, што забылі падвысіць заробкі, – гэта толькі маленькая
частка той аграмаднай праблемы, якая ёсць у нашай сістэме адукацыі”, – заявіў
ён.
Следствам нядальнабачнай палітыкі ўладаў у галіне
адукацыі Яўген Анішчанка назваў нізкі прахадны бал для абітурыентаў вну. “У
педагагічныя ўніверсітэты быў каласальны недабор, якога ніколі не было. А праз
пяць гадоў мы пажнем плады гэтай палітыкі, калі катастрафічна знізіцца ўзровень
нашых настаўнікаў”, – мяркуе каардынатар БХД.
“Мы патрабуем, каб нагрузка на нашых настаўнікаў была
зніжаная. Пры гэтым неабходна павысіць ім заработную плату і тым самым
зацікавіць іх працаваць. Я хачу звярнуцца да нашых чыноўнікаў: хопіць эканоміць
на нашых дзецях! Нашыя дзеці вартыя добрай еўрапейскай адукацыі”, – падкрэсліў
Яўген Анішчанка.