Севярынец прэзентаваў “Беларускую глыбіню” ў Менску

12 чэрвеня 2014 13:16  |  Галоўныя навіны

Заля на Чарнышэўскага 3а ў Менску не змагла ўмясціць усіх
жадаючых трапіць на прэзентацыю кнігі “Беларуская глыбіня” сустаршыні
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла
Севярынца. Вёў імпрэзу Андрусь Кім. Выступалі адзін з кіраўнікоў Саюзу
беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Пятро
Садоўскі, рэдактар “Нашай Нівы” Андрэй Скурко, мастак Аляксей Марачкін.

 

“”Беларуская глыбіня” – гэта 84 эсэ, 84 спосабы ўгледзецца ў Беларусь
і беларусаў, каб убачыць Бога”, – сказаў
на прэзентацыі Павал Севярынец.

 

Кніга прысвечаная нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакамітым
асобам, якія нарадзіліся ў беларускай глыбінцы, палітвязням і праектам
пераменаў на хрысціянскіх прынцыпах.

 

Для тых, хто не здолеў прысутнічаць на прэзентацыі, 18 чэрвеня а 18-й гадзіне у кнігарні “логвінаЎ” пройдзе аўтограф-сесія Паўла Севярынца. Кнігу
“Беларуская глыбіня” можна знайсці ў незалежных распаўсюднікаў.

Болей навін