Акцыя ў Бабруйску: гараджанаў заклікалі падтрымаць антыалкагольную кампанію (фота)
Бабруйскія актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў
межах кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму” распаўсюдзілі ўлёткі, у
якіх распавялі гараджанам пра мэты кампаніі, пачатак якой у Бабруйску прызначаны
на 15 чэрвеня, канкрэтныя прапановы па змяншэнні акгалізацыі насельніцтва.
“Усіх жадаючых далучыцца да кампаніі (паставіць свой подпіс,
дапамагчы ў зборы подпісаў, распаўсюдзе інфармацыі і інш.), а таксама ўсіх
жадаючых унесці свае прапановы, просім звязвацца па тэлефоне гарачай лініі”, –
гаворыцца ва ўлётках.